42 Padcast сустракае новы сезон з па-сапраўднаму веснавой тэмай – ровары, роварная супольнасць і яе месца ў грамадстве!
Ровары – гэта не толькі пра здаровы лад жыцця, але і пра ўрбаністыку. Якім чынам пабудаваць горад утульны для ровараў? Чаму гэта важна, экалагічна, прадуктыўна ды рацыянальна? Як развіваецца супольнасць раварыстаў, і як яны ўплываюць на грамадскі сектар? Усё гэта мы абмяркоўваем з нашым экспертам.
А яшчэ пагаворым пра вельмі жыццёвыя пытанні:
-як ровар можа паўплываць на вашае жыццё,
-як абраць свайго двухколавага сябра,
-дзе і як шукаць інфармацыю пра роварныя маршруты і іншыя цікавосткі?