42 podcast. Эпiзод 4. Патрыятызм: цi патрэбен ён у ХХI стагоддзi?

Патрыятызм – слова-рудзiмент з сiвой даўнiны? Цi неабходная якасць для iснавання кожнай дзяржавы ў любы час? Сёння патрыятызм – гэта адно з самых спекулятыўных слоў, якое выкарыстоўваюць для кiравання масамi. Чагосьцi не хапае – трэба цярпець, бо iнакш не патрыёт. Шукаеш шчасця ў iншай краiне – здраднiк i тым болей не патрыёт. Бачыш iншы шлях для развiцця сваёй краiны – верагодна, таксама не патрыёт. Нiчога дзiўнага, што пасля такiх разважанняў з тэлевiзара ад слова «патрыятызм» пачынаецца алергiя.

 

Але якi ён сапраўдны патрытызм? З чым ён больш звязаны, з мiнулым альбо з будучыняй? I цi магчыма патрыятызму навучыць i выхаваць? Аб гэтым гутарым у новым выпуску 42 podcast – «Патрыятызм. Цi патрэбен ён у ХХI стагоддзi

 

Scroll to Top