42 podcast ужо ў эфiры! Эпiзод 1 «Дылема беларуса: з’ехаць цi застацца»

Хэй-хэй, на провадзе 42 podcast! Моладзевы и адначасова сур’ёзны, нефармальны i змястоўны, цiкавы i ўдумлiвы. Кожны месяц мы будзем абiраць адну з тэм, якая актуальна для сённешняй Беларусi: культура, палiтыка, грамадства, эканамiчныя стасункi. Табу толькi адно – заставацца абыякавым! Таму слухайце i разважайце 4 (for) 2 (two).

У першым нашым падкасце мы кранем пытанне, якое сядзiць у душы беларуса ўжо не першы год: з’ехаць цi застацца? Сiтуацыя у грамадстве раз за разам актуалiзуе гэтую дылему. Што рабiць, калi ты любiш сваю краiну, а яна цябе не? Альбо дзе нарадзiўся, там i прыгадзiўся? Колькi хваляў мiграцыi было ў нашай гiсторыi, i якая з iх найбуйнейшая? I дзе шукаць самую вялiкую дыяспару нашых суайчыннiкаў? Нарэшце, як не страцiць сваю беларускасць жывучы колькi год запар у замежжы? Шукайце адказы на пытаннi разам з намi ў падкасце!

 

Scroll to Top