У чарговым выпуску 42 Podcast мы абмяркоўваем, як захоўваць і перадаваць памяць пра сваю малую Радзіму наступным пакаленням, чаму гэта важна і якая роля местачковага патрыятызму ў развіцці лакальная супольнасці. І робім гэта на прыкладзе найлепшага горада Беларусі, Магілёва!
Разважаем-размаўляем мы з вядомым магілёўцам Віталём Рыжковым. У чым сутнасць паняцця «быць магілёўцам»? Мы даследуем, што азначае належаць да гэтага горада, адкуль паходзіць такая ідэнтычнасць, як гістарычныя, культурныя і сацыяльныя аспекты фармуюць пачуццё прыналежнасці да Магілёва. Віталь Рыжкоў дзеліцца сваім асабістым досьведам і ўспамінамі пра родны горад, раскрываючы, як гэтае пачуццё ўплывае на яго жыццё і погляды.
Слухайце наш падкаст, каб лепш зразумець, што значыць быць магілёўцам, і як гэтае пачуццё фармуе наша жыццё і стаўленне да свету.