93 тышчы падпiсчыкаў у Tiktok, слава i гонар адной з найбольш вядомых беларускiх блогерак i надзвычай карысны ды iнавацыйны метад вывучэння беларускай мовы — усё гэта Лiза Ветрава. I сёння Лiза Ветрава на сувязi з 42 Padcast!
Так-так, у нас у гасцях зорка беларускамоўнага Тыктоку з якой можна шмат аб чым пагутарыць. Але мы сканцэнтруемся на пытаннях, што цiкавяць кожнага трушнага (асаблiва маладога) беларуса:
— як зрабiць такi Тыкток-акаунт, каб ён зацiкавiў тысячы чалавек,
— паспяховы блогер — якi ён? З чаго пачаць, да чаго рыхтавацца i як перамагчы цяжкасцi (а яны будуць!),
— вядомасць — яе перавагi i недахопы. Якiя ахвяры прыдзецца прынесцi на алтар славы?
— як, чаму, навошта Тыкток пра беларускую мову?
— i, нарэшце, разам шукаем адказ на пытанне, як папулярызаваць выкарыстанне роднай мовы сярод беларусаў.
Цiкавяць адказы на гэтыя пытаннi? Тады хутчэй слухай наш 42 Podcast! Бавiм час з карысцю разам.
Не забываем падпiсацца на Tiktok нашай госцi, Лiзы Ветравай.