Размоўны клуб «Гоман» адчыняе свае дзверы

Беларуская мова

Жадаеш адчуваць асалоду роднай беларускай мовы? Ёсць iмпэт да ўдасканалення сваiх ведаў? Не хапае беларускамоўнай камунiкацыi ў кожнадзённым жыццi? Тады, пэўна, наш анонс цябе зацiкавiць!

 

Беларускi сегмент iнiцыятывы «ФОРIн-офiс» прапануе стаць часткай размоўнага клуба «Гоман», каб раз на тыдзень займацца самаадукацыяй на беларускай мове i сустрэць цiкавых аднадумцаў. Мы запрашаем вас менавiта як творцаў, якiя зробяць свой унёсак у будаванне моўнага кам’юнiцi. Што гэта значыць? Наш клуб будзе будавацца па прыкладзе шведскага гуртка, узаемнай адукацыi. Сёння настаўнiк ад нас, а назаўтра ўжо вы рыхтуеце тэму занятка i аб’ядноўваеце аматараў вакол вывучэння нейкага пытання. Такiм чынам мы будзем прасоўвацца ў самыя розныя накiрункi багатай i цiкавай беларускай мовы, вучыцца адзiн у аднаго i рабiць добрую справу па захаванню беларускай спадчыны разам.

 

Заняткi будуць праходзiць раз на тыдзень у анлайне. Дзень i час будзе вызначаны на падставе пажадання большасцi зарэгiстраваных асоб. Калi ласка, памятайце, што рэгiструючыся на размоўны клуб, вы бярэце на сябе таксама маленькую адказнасць за яго. Бо аснова клуба — ўзаемная адукацыя, дзе кожны i вучань, i настаўнiк! Не хвалюйцеся з-за свайго «неадпаведнага ўзроўня мовы», мы тут, каб яго палепшыць нягледзячы на памылкi!

 

Мы пачнем сустрэчы клуба, калi нас набярэцца не меней за 10 чалавек удзельнiкаў.

Каб зарэгiстравацца, просiм запоўнiць анкету па СПАСЫЛЦЫ да 10 снежня.

Scroll to Top