Гісторыя для жыцця — 42 Podcast аб ролі гістарычнай адукацыі ў фармаванні чалавека

Гісторыя 42 Podcast

Гістарычная адукацыя — класічная гуманітарная адукацыя. З яе бяруць вытокі розныя жыццёвыя шляхі — ад прафесіі настаўніка да палітычнай кар’еры. Гісторыя вучыць не паўтараць памылкі, любіць спадчыну, паважаць каштоўнасці народа.

Але калі ўсё так проста, чаму вывучэння гісторыі ў школе недастаткова для фармавання адказнага і сумленнага грамадства? Што стаіць паміж радкамі падручнікаў і іх увасабленнем у рэальнае жыццё?

Сёння гісторыю часта называюць служкай палітыкі. Дзяржаўныя дзеячы выкарыстоўваюць адзіныя для ўсіх гістарычныя падзеі з рознай інтэрпрэтацыяй. Праз гісторыю грамадзян вучаць каго любіць, а каго ненавідзець. З кім сябраваць, а хто наш “гістарычны вораг”.

Таму наш 42 Podcast размаўляе з маладым гісторыкам Яўгенам Дудкіным аб ролі гістарычнай адукацыі ў сучасным свеце. Дапамагае ці перашкаджае яна? Ці павінна гісторыя станавіцца часткай дзяржаўнай ідэалогіі? І як з яе дапамогай выхоўваць грамадзян.

 

Scroll to Top