42 Podcast вяртаецца ў эфір са звышактуальнай тэмай: з 12 ліпеня 2024 года ў Беларусі змяняецца рэкламнае заканадаўства. Згодна з навацыямі любая дзейнасць, накіраваная на распаўсюд інфармацыі пра нейкі брэнд / ініцыятыву, ужо будзе лічыцца рэкламай. І трэба будзе рэгістравацца ў спецыяльным рэестре. Сярод шырокага кола грамадзян, што могуць быць закранутыя законам (актыўныя карыстальнікі сацсетак, гэта таксама пра вас!), асабліва вылучаюцца блогеры.
Мы размаўляем сёння з нашым госцем, блогерам, і абмяркоўваем новаўводзіны ў закон:
- Навошта закон увогуле з’явіўся?
- Ці стануць аб’ектамі новага закона актыўныя карыстальнікі сацсетак? Як не парушыць закон у новых умовах.
- Як будзе працаваць новы закон у дачыненні да блогераў?
- Як будуць дзейнічаць (і ўжо дзейнічаюць) дзяржаўныя ўлады па рэгістрацыі, кантролю і падаткаабкладанню блогераў ды інфлуенсераў? Хто будзе кантраляваць і што будзе «блогерам-нелегалам».
- Саветы блогерам, як прыстасавацца да новых умоў: зачыняць блог? Рыгістравацца? Хавацца?
- Прагноз на будучыню: як зменіцца Беларусь ад дзеяння новага закона аб рэкламе?
І крыху адпачнем ад сумных дум, разважаючы над пытаннем, якія ёсць сёння трэнды ў блогінге ды чым лепей займацца сабе ў радасць.
Слухайце, каментуйце ды дзяліцеся ўражаннямі!