Беларуская народная культура — такая родная, блізкая, сакавітая і прывабная. Але адначасова незнаёмая. Бо ведаем мы яе, галоўным чынам, праз дзяржаўныя святы, сучасную стылізацыю ці экспанаты ў музеі. А сёння мы будзем гаварыць з нашай госцей пра жывую беларускую культуру! Пра яе адметнасці, мінулае і сучаснае, пра самае душу беларускай культурнай спадчыны.
У цэнтры сённяшнега падкасту будуць беларускія народныя спевы. Ці заўважалі вы, што нават вясельныя беларусія песні ўтрымліваюць у сабе ноткі жалобы? Ці ведаеце, што спевы Палесся адрозніваюцца ад матываў Падняпроўя? А дзе адшукаць сучасныя файныя ды натхняльныя прыклады беларускіх песен? Аба ўсім распавядзе наша госця!
І канешне ж будзем абмяркоўваць, як захаваць беларускую народную культуру ў абставінах урбанізацыі і размыцця нацыянальнай ідэнтычнасці.
Слухайце наш падкаст і далучайцеся да абмеркавання.
А яшчэ шукайце сюрпрыз на прыканцы падкаста!