Для многіх беларусаў IT-сфера па-ранейшаму зараз застаецца марай. Праз яе людзі жадаюць атрымаць прэстыжную прафесію, вольны графік ды салідныя заробкі. Але ж такое ўспрыманне IT вельмі стэрэатыпнае, нават міфалагізаванае.
У чарговым выпуску 42 Podcast мы паразмаўляем з практыкуючым праграмістам у пошуках адказаў на наступныя пытанні:
— ці патрэбна зараз сыходзіць у IT-сферу і ці мае яна сёння нейкія рэальныя перавагі ў параўнанні з іншымі прафесіямі,
— з чаго пачынаць, калі ваш адказ на папярэдняе пытанне апынуўся станоўчым,
— курсы, саманавучанне ці паўнавартасная адукацыя — што зробіць з вас гуру праграмнага забеспячэння,
— з якімі праблемамі трэба рыхтавацца сустрэцца на шляху да новага занятка,
— стан беларускай IT-вобласці, якія ў яе чалавечыя ды інавацыйныя перспектывы.
І канешне ж мы падзелімся з вамі карыснымі парадамі, калі вы ўсур’ёз разглядаеце IT-будучыню.
Усё гэта глядзіце, слухайце ды абмяркоўвайце ў каментарах нашага 42 Podcast.