42 podcast. Уступная кампанiя 2023: асаблiвасцi ды парады

Беларусь перажывае чарговую адукацыйную рэформу. Цэнтралiзаванае тэсцiраванне, цэнтралiзаваны экзамен, суразмоўе, характарыстыкi, — чаго толькi не прыдумалi на 2023 год. Цi з’яўляюцца змены адказам на выклiкi часу? Або можа згодна з законамi бюракратыi дзеяннi адбылiся дзеля самiх дзеянняў?

У 42 podcast мы не толькi абмяркуем, што адбываецца у сiстэме адукацыi Беларусi. Але ўспомнiм i мiнулы досьвед уступных кампанiй у нашай краiне. Калi было вучыцца лягчэй, цi заахвочваецца насамрэч у нас талент i якiя высновы можна зрабiць пасля экзаменаў гэтага года? Слухайце ды пакiдайце каментары!

 

Scroll to Top